БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.11 СТУДЗЕНЯ. ТАНКЧастка 8Вярнуліся шчасна на базу. Спусціліся ў падвал. Ля дзвярэ…

БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.
11 СТУДЗЕНЯ. ТАНК
Частка 8

Вярнуліся шчасна на базу. Спусціліся ў падвал. Ля дзвярэй штаба сядзеў наш камбат “Волата” Ян “Беларус”.

– Ян, ракета не ўзарвалася, – паведаміў я.
– Я ведаю, – адказаў Ян. – Мы назіралі трансляцыю з дрона. У вас быў рыкашэт ад башні. Чаму другой ракетай не адпрацавалі?
– Як рыкашэт? Мы былі ўпэўнены, што дрот парваўся! – здзівіўся я.
– Рыкашэт. Нам трэба было вам па рацыі перадаць, каб другі стрэл зрабілі, – адказаў Ян.
– А можна паглядзець відэа з дрона? – запытаўся я.

Зайшлі ў памяшканне штабу. На вялікім экране ЖК-манітору Ш.. паказаў відэа з дрона. Камера дрона больш цемна перадавала малюнак і на ей танк у сумерках зусім не быў бачны. Толькі бялела дарога. Я пабачыў як хлопцы адбягаюць убок ад Мілана. Потым мой стрэл. Ракета праляцела палову шляху і шчасна мінула газавую трубу. І вось на паўшляху ад газавай трубы да танку, метраў у 50-70 ад таго месца, дзе я не бачыў на відэа, але разумеў па мясцовасьці, стаяў танк, яна, раптоўна, узяла на 45 градусаў улева. Упала на дарогу і, быццам рыба-феерверк, пачала біцца на сушы. Не разарваўшыся.

– Дрот парваўся! Ракета не даляцела да танка. Гэта не быў рыкашэт! – сказаў я Яну, паказваючя месца, дзе стаяў танк.

Добра што не стралялі другі раз. Змарнавалі б ракету, хутчэй за ўсе.

Наш камандзір ПТРК паглядзей на фотаздымак танка, які я зрабіў на выхадзе і прызначыў нашым зменшчыкам заўтра ў 6 раніцы выехаць з атэшкамі (шведскі гранатамет AТ4) на месца і знішчыць танк з іх дапамогай.

Мы ўжо пачалі класьціся спаць на дошчатым насціле на карэматах у спальніках, калі пачулі адбой задання на заўтра для нашых хлопцаў. Прыйшла інфармацыя, што на той дзялянцы фронта ЗСУ плануецца контратака ў выніку якой танк апынецца на нашай тэрыторыі.

І тут мы з Ваяром пасля перажытых эмоцый, адрэналіну пачалі жартаваць.

– Добра, што мы не знішчылі ўкраінскі танк, – пачаў я. – Людская малва яна такая, што праз год забыліся б абставіны аперацыі і засталося толькі б: КУСЬ З ВАЯРОМ ЗНІШЧЫЛІ СВОЙ ЖА ТАНК!)))

Другая версія ў нас была, што вось мы яго знішчылі, а потым каманда змянілася і нас бы затаскалі па СБУ і паліграфах: хто аддаў загад? Навошта стралялі?))

Калі сур’езна, то мы ні аб чым не шкадавалі. Мы прынялі адказнасьць на сябе. ПАСПРАБАВАЛІ, хаця прасцей і бяспечней было сказаць, што мы не зможам адпрацаваць з той пазіцыі. А самае галоўнае – гэта досвед! Я атрымаў практычны навык стрэлу з Мілана. Пабачыў, што нават рэдкая порасль і нават на малой адлегласьці да цэлі можа парваць дрот.

Ды і навогул, не было б гэтай гісторыі, калі б мы пайшлі лягчэйшым шляхам і мінусанулі задачу.

Штурма назаўтра не было. Далейшы лес танка мне дакладна не вядомы – ен і сення пазначаны ў “Крапіве” як кінуты танк Т-72.

Ужо ў сакавіку я перасекся на курсах БПЛА, што праходзілі ў Кіеве, з грузінамі. Яны таксама ў той час працавалі ў Бахмуце ў раене пажаркі. З іх слоў той танк знішчылі з джавеліна. Так гэта ці не – мне дакладна невядома.