* Бахмут не адпускае. Варожы дрон *Частка 112 студзеня 2023-га, Бахмут, наша пазіцыя СПГ-9 непадалёк…

* Бахмут не адпускае. Варожы дрон *
Частка 1

12 студзеня 2023-га, Бахмут, наша пазіцыя СПГ-9 непадалёку ад грузавой чыгуначнай станцыі Бахмут-1 ў цэнтры горада.

Ішоў другі дзень нашай ратацыі, але на адпачынак мы ўсе яшчэ не маглі выехаць з-за адсутнасьці транспарту.

Наш дрон быў пашкоджаны і ледзь уратаваны пасля ўздзеяння РЭБ. Агонь з сапага карэгаваўся ўкраінскім дроншчыкам праз наш штаб.

Мы з дроншчыкам М.. не ўваходзілі ў разлік сапага ў той дзень і таму проста чакалі ля агня калі нас зможа забраць машына і адвесьці на базу. Там, як я спадзяваўся, нарэшце знойдзецца транспарт, якім я, Ваяр і Б.. выядзем, нарэшце, з Бахмута на ратацыю.

Вогнішча мы распалілі ў памяшканні, якое да прыходу рускіх выкарыстоўвалася часткова для сталярных работ на станках, часткова для вытворчасьці туалетнай паперы. Пра апошняе сведчылі вялікія рулоны з распячатанай у тыпаграфіі абгорткай для яе.

Агонь гарэў у звычайным металічным вядры ў якое мы падкідвалі розныя кавалкі драўніны і, абскубленыя тут жа, шматкі ад картоных утулак.

(На фота: 6 студзеня 2023-га, Бахмут. Воскар і Кусь на пазіцыі)