БЯЛІЗНА
Вывучаем матчыну мову разам
КДБ-шнікі любяць капацца ў бруднай бялізне грамадзян. Гэта часам нават не праца, а стан душы. Навошта ім гэта? Калі яны знаходзяць слабіну ў чалавека, якім цікавяцца, то выкарыстоўваюць яе, брудную бялізну, якая, я мяркую ёсьць у кожнага, для шантажу, маніпуляцыі, схілення да супрацоўніцтва з імі наўзамен на нераспаўсюджванне здабытай імі злачынным чынам інфармацыі пра грамадзяніна. Што такое брудная бялізна? Часам гэта насамрэч дрэнныя рэчы. А часам самыя звычайныя, якія робіць кожны з нас, але ў грамадстве не прынята аб іх казаць публічна.
І вось, заўважыўшы такую “слабасць” у чалавека перад тым “а што скажуць людзі?”, яны выкарыстоўваюць запісы размоў, фота і відэа, здабытыя злачынным чынам у сваіх інтарэсах.
Так жа, таварышы чэкісты?
Часам мне здаецца, што калі б можна было зрабіць малюнак душы сярэднястатычнага супрацоўніка КДБ, то для гэтага спатрэбіліся б толькі тры колера: асноўны – чорны, дадатковыя – чырвоны і руды.
Беларусы, рабіце што трэба і хер з імі. Хай капаюцца ў чужым навозе, як жукі-скарабеі.
Неяк я, даведаўшыся што 2 гады таму ў архівах КДБ з’явіліся аголеныя фота мяне і маёй дзяўчыны, сказаў свайму прыяцелю фразу:
“ЖЫЦЬ ТРЭБА ТАК, КАБ ТВОЙ ПІСЮН РАЗГЛЯДАЛІ НА СВАІХ МАНІТОРАХ СУПРАЦОЎНІКІ КДБ”.