* Бахмут не адпускае. Хонда не завялася *12 студзеня 2023-га. Недзе паміж усходнім і паўдневым франт…

* Бахмут не адпускае. Хонда не завялася *

12 студзеня 2023-га. Недзе паміж усходнім і паўдневым франтамі Ўкраіны.

База сустрэла нас амаль поўнай адстутнасьцю пабрацімаў, цемрай, марозам і магчымасьцю прыняць цеплы ад бойлера душ, пераапрануцца ў чыстае, аддаць брудныя рэчы ў пральню.

На ўсе гэта, а таксама на збор рэчаў з сабой у мяне пайшло каля гадзіны. Папрасіў Б.. здаць мой асабісты аўтамат заўтра раніцай на захоўванне. Склалі рэчы ў Хонду Ваяра. У мяне было мінімум рэчаў – адзін заплечнік, ды ноут з падстаўкай пад яго. Ваяр загрузіў некалькі баулаў – ен заўседы вандраваў па прынцыпу “усе свае нашу з сабой”.

Пачалі заводзіцца і… Хонда не завялася!

Пазвалі некалькі хлопцаў і пачалі штурхаць машыну па тэрыторыі базы ўзад-уперад. Было цемна і мы падсвечвалі сабе дарогу ліхтарыкамі. Адбыўся і вельмі смешны, на мой погляд, выпадак: Ваяр быў за рулем. Мы штурхалі Хонду па асфальту ўперад і.. яна, пратараніўшы кусты, села брухам на бардзюр!

– Куда вы меня затолкали!? – вылез з машыны Ваяр.
– Як куды? Мы толькі пхнем уперад, а руліш жа ты! – быў адказ.
– Темно, стекло замерзло и я ничего перед собой не вижу, – патлумачыў ен.

Нашыя спробы завесьці Хонду з штурхача не атрымалі поспеху. У пошуках троса альбо прыпальвальніка я пабудзіў нашага каменданта Ш.. і кладаўшчыка Р.. .У нас з імі добрыя адносіны. Выбачыўся перад імі, соннымі. Растлумачыў сітуацыю. Але так нічога нам знайсьці не давялося.

Недзе ў гэты момант Ваяр, шукаючы ключы, на эмоцыях прыкрыкнуў на Б.. . Той выказаўся яму ў адказ, плюнуў і пайшоў спаць. Потым яны памірыліся: Ваяр ужо з Кіева выбачыўся перад Б.., а Б.. толькі гэтага і чакаў. Памірыліся…

– Запраўляем Міцубісі за свой кошт і едзем у Кіеў на ей! – вырашылі мы.
– Ребята, давайте успокоимся. Спокойно переночуем и завтра все решим, – спрабаваў спыніць нашу ўпертасьць К.., які ўжо пяты (і не апошні) раз пашкадаваў, што менавіта з намі выехаў з Бахмута.

Перагрузілі рэчы ў джып. Ен завеўся, хоць і не з першага разу і мы выехалі ў Кіеў, спадзяючыся раніцай ужо быць у сталіцы Ўкраіны.