*Успаміны*Веска Цецеравец знаходзіцца ў 5 км ад паселка Моўчадзь. Адсюль паходзяць мае продкі па мат…

*Успаміны*

Веска Цецеравец знаходзіцца ў 5 км ад паселка Моўчадзь. Адсюль паходзяць мае продкі па матчынай лініі. З прозвішчам Матач. Менавіта тут 14 верасня 1933-га нарадзіўся мой дзед Міхаіл Іосіфавіч.

Мой дзед памер 30 верасня 2022-га. Яму было 89 гадоў. Ягоныя ўспаміны засталіся толькі ў маей памяці. Аудыя і відэазапісы былі страчаны пры вымушаным уцякацтве з Беларусі напрыканцы 2020-га.

Успаміны – рэч ненадзейная. І чым больш часу праходзіць, тым менш дакладнымі яны застаюцца. Але лепш позна, чым ніколі. Паспрабую захаваць тое, што я чуў ад яго і іншых людзей, якіх больш з намі няма. Бо ніхто з нас не вечны. А нашыя тэксты павінны перажыць нас і захаваць гістарычную памяць для нашчадкаў.