Каля Міхайлаўскага сабора ў Кіеве знаходзіцца сцяна памяці пра загінулых у расейска-украінскай вайне.
Сёння на ёй з’явіліся партрэты паўшых ва Ўкраіне беларускіх добраахвотнікаў.
Вельмі прыемна і нечакана было бачыць школьнікаў (8-мы, 9-ы, 10-ы класы) адной з кіеўскіх школ, якія разам са сваей завучам сталі аднымі з суарганізатараў і самымі галоўнымі ўдзельнікамі гэтага мерапрыемства.
Нягледзячы на перакрыцце Міхайлаўскай плошчы праз візіт афрыканскіх лідэраў і аб’яўленую паветраную трывогу, падчас якой супрацьпаветраная абарона ЗСУ збіла 12 расейскіх ракет, мерапрыемства адбылося – хай і на дзве гадзіны пазней запланаванага.
Мерапрыемства скарацілася па часе, але было вельмі цікавым і каштоўным як непасрэдна ўшанаваннем памяці загінулых беларусаў, так і размовай з юнымі грамадзянамі Ўкраіны, якія ведаюць і цікавяцца беларускімі добраахвотнікамі і матывамі нашай барацьбы.