*Бой пад Гуляй Поле. Зноў акопы* (аповед 7)Частка 2Я прылег у свой акопчык на спіну, каб ацаніць яго…

*Бой пад Гуляй Поле. Зноў акопы* (аповед 7)
Частка 2

Я прылег у свой акопчык на спіну, каб ацаніць яго глыбіню і ўтульнасьць. Па адчуванням было – як у магіле. Але над галавой было прыгожае яснае восеньскае неба, якое добра праглядалася праз яшчэ зяленае лісце на дрэвах.

– Что такое осень? – Это небо. Небо, что у нас над головою, – успомніў я некалі адну з маіх улюбенных песняў групы ДДТ.

– Обстрел должен начаться в 15:45, – паведаміў нам К(арнэт), калі мы не дачакаліся яго ў 15:30.
– По крайней мере нам так обещали, – шэптам удакладніў Б(рага).

Справа ў тым, што “павінен пачацца” і ” пачаўся” – на вайне, часам, зусім розныя паняцці.