Люты. Бахмут.Меркаванне Мыша пра ўзяццё Бахмута. (аповед 13)Гледзячы зараз на фота Бахмута, якім мы …

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Люты. Бахмут.
Меркаванне Мыша пра ўзяццё Бахмута.

(аповед 13)

Гледзячы зараз на фота Бахмута, якім мы бачылі яго з узгорка, тады яшэ не цалкам зруйнаваным, я ўспомніў адну размову з Мышом.

Мыш распавядаў мне, седзячы на стуллі ля абітых жалезам дзвярэй штаба ў нашым Часова Ярскім склепе, сваё бачанне як бы ён на месцы расейцаў браў Бахмут: скарыстаўся б ўзвышшамі, што атачалі горад. Абыйшоў бы яго, ўзяўшы ў кальцо, і, абстрэламі з высот, пазбавіўшы абаронцаў горада падвозу боепрыпасаў і правізіі, планамерна б іх вынішчаў. Тым самым зберагаючы сваю пехоту.

Расейцы вырашылі інакш. І бралі горад, сумяшчаючы тактыку абыхода з флангаў з лабавымі атакамі ў гарадской забудове.

(Часовы Яр, “Шэры” ля дзвярэй у штаб балальёна “Волат” палка Каліноўскага, 29 снежня 2022)
Люты. Бахмут. Непаўторны далягляд. (аповед 12) Бахмут ляжаў як на далоні. Дарога, закаваная ў лёд, ішла ўніз. Тут пачынаўся прыгарад Бахмута – сяло Хромава. Прыватны сектар. За ім пачыналіся шматпавярховыя жылыя дамы заходняй часткі Бахмута. Там-сям сустракаліся…