*СПГ-9. Трэцяя кантузія Бабра* (аповед 4)Частка 2Кончык майго паказніка на правай руцэ, які я на мін…

*СПГ-9. Трэцяя кантузія Бабра* (аповед 4)
Частка 2

Кончык майго паказніка на правай руцэ, які я на мінулым баявым падмарозіў у акопе пад Бахмутам, трошкі балеў. Мабыць па ім ударыў аскепак бетона. (Боль быў недоўгі – праз хвілін 10-15 ен прайшоў).

– Чаму я не чуў гукі свісту і разрыву снарада? – ужо праз секунду прабегла ў мяне ў галаве думка, калі я здагадаўся, што прама у нас прыляцеў снарад.

Другой думкай было тое, што праз пыл я не бачу і не ведаю ўзровень разбурэння. Магчыма вось зараз бетонныя перакрыцці высокай столі накрыюць нас сваімі абломкамі.

– Суседняе памяшканне! – успомніў я. Дзверы ў яго былі недзе побач. – Хутчэй туды! – была наступнае думка.

Я павярнуўся і ўбачыў скрозь бетонны густы пыл зачыненую дзвер.

– Чаму яна захлопнута? Я памятаю, што яна была расчынена. Мабыць узрыўной хваляй закрыла, – памятаю я свае думкі.

Ламіцца ў дзвер я не стаў (і добра, бо патрэбная дзвер была на тры метры далей – гэта было проста прыхіленае да сцяны дзвярное палатно).

– Трэба тэрмінова хавацца ў падвал! – была наступная думка.

– У падвал! – прагучала каманда. Магчыма адначасова. Я нават не ўпэўнены, што я не крыкнуў яе сам разам з іншымі хлопцамі.

Я развярнуўся ў напрамку выхаду з памяшкання. І скрозь асядаючы бетонны пыл ужо бачыў, што усе хлопцы на нагах, жывыя.

Толькі Бобр, які быў на маім шляху да падвала, неяк дэзарыентавана, пятляючы быццам заяц, спрабаваў пераадолець адлегласьць да выхаду з памяшкання.

Не доўга думаючы, я на хаду паўабняў Бабра за талію і, такім чынам кіруючы яго накірунак бегу, мы разам пакінулі небяспечнае памяшканне.

Было яшчэ два-тры моцных прылеты. Але міма. Мы паспяхова апынуліся ў бяспечным падвале.

Нейкім цудам нікога не зачапіла ні аскепкамі, ні кускамі бетона, ні 18-цідыяметравай арматурай, якую з мясам вырвала з крышы і пранесла праз палову памяшкання.

Толькі Бобр, які знаходзіўся побач з сапагом, атрымаў сваю трэцюю кантузію. Кантузія была легкай.

(На фота: Бобр, 27 снежня 2022-га, падвал пад Бахмутам)