*СПГ-9. Трэцяя кантузія Бабра* (аповед 4)
Частка 1
– Обязательно вытираем солидол с мины перед ее использованием, чтобы., – на гэтым словы Г(ідры) як абрубіла.
І адбылося тое, што мая памяць не захавала.
Тры секунды з майго жыцця быццам бы сцерла ластыкам!
Я не чуў прылету расейскага снараду па нам. Я проста ў адзін момант бачыў перад сабой Г(ідру) з мінай у руцэ. А ў другі, нейкім незразумелым чынам, апынуўся ў 5 метрах ад таго месца, дзе стаяў імгненне таму.
Памяць зафіксавала мае новае палажэнне: я стаяў трошкі ўвабраўшы галаву ў плечы тварам да сцяны.
Вакол нічога не было бачна з-за бетоннага пылу, які імгненна і густа застлаў паветра ў вялізным памяшканні.