Зрабі КУСЬЗрабі КУСЬ, каб вызваліць Беларусь!Маці-Радзіму, якой ганарусь!Зрабі КУСЬ, каб вярнуцца да…

Зрабі КУСЬ

Зрабі КУСЬ, каб вызваліць Беларусь!
Маці-Радзіму, якой ганарусь!

Зрабі КУСЬ, каб вярнуцца дамоў
Зрабі КУСЬ, каб ніколі зноў!

Каб пачвара не вынішчыла нас,
І нашых родных не загнала ў калгас!

Зрабі КУСЬ, каб на волі жыць
І гаспадаром у сваей хаце быць!

Зрабі КУСЬ, каб разбурыць муры,
У якіх сядзяць Беларусі сыны і дачкі.

Зрабі КУСЬ, каб дзеці былі на волі
І каб сябры ніколі не былі ў палоне!

Зрабі КУСЬ, нават калі страшна!
Зрабі КУСЬ, каб беларусам застацца!

З чаго пачаць? – запытаеш ты.
З сябе пачні і мову вучы.

А там ужо на што здатны
Любы беларус для барацьбы прыдатны!

Рабі, не чакай, не глядзі на суседа!
З сябе пачынай, павер у сябе!

Прагні свабоды, імкніся да мэты
І толькі тады

З удзячнасьцю цёплай ад нашых прадзедаў
Сонейка ўстане на нашай зямлі!

01.07.2023

Аляксандр Клачко
Баец ПКК

#паэзія_пратэсту