СПГ-9: практыка ў Бахмуце пад кіраўніцтвам Г(ідры) на пазіцыі Г(ідра)-1 у снежні 2022 года

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

*СПГ-9. Практыка ў Бахмуце пад кіраўніцтвам Г(ідры)*
(аповед 7)
Частка 1

28 снежня 2022-га, Бахмут.

27 снежня мы знайшлі пазіцыю для сапага. Яна знаходзілася на заходнім беразе ракі Бахмуткі ў некалькі сот метраў ад чыгуначнага маста праз яе.

Адным з эпічных сімвалаў таго чыгуначнага маста падчас усей абароны Бахмута восенню-зімой 2022-2023-га стаў напалову нахілены на рэйках грузавы вагон.

Падрыхтаваную пазіцыю мы назвалі Г(ідра)-1. Яна знаходзілася на тэрыторыі паўзруйнаванага прамысловага аб’екта.