*СПГ-9. Практыка ў Бахмуце пад кіраўніцтвам Г(ідры)*(аповед 7)Частка 328 снежня 2022-га, Бахмут.Мы п…

*СПГ-9. Практыка ў Бахмуце пад кіраўніцтвам Г(ідры)*
(аповед 7)
Частка 3

28 снежня 2022-га, Бахмут.

Мы прыехалі на пазіцыю Г(ідра)-1 усемярох: Г(ідра), Кусь, Бобр, Ваяр, Воскар, Б(уча), Д(жон).

Узялі з сабой сапог і чатыры яшчыкі са снарадамі ОГ-9 – па 6 снарадаў у кожным.

Спачатку выставілі сапог унутры чырвонага кірпічнага бокса. Гэты будынак быў прамавуголнай формы і меў вялікія ўяздныя праемы без варот і такія ж пустыя ваканіцы, якія размесьціліся недзе амаль пад завадской столлю з бетоннымі тонкімі серыйнай вытворчасьці пралетамі. Яны не вытрымалі б траплення нават легкага 60-га мінамета.

Мяне з Бабром і Воскарам планавалася вывучыць на планшэтыстаў. Ваяр і Д(жон) – наводчыкі. Б(уча) – зараджаючы.

Г(ідра) вельмі перастрахоўваўся і клапаціўся каб мы па-мінімуму выходзілі на адкрытыя месцы дзе нас маглі заўважыць варожыя дроны.

Я да гэтага адносіўся больш проста. Да таго ж я лічыў памылковай такую тактыку навучання па-аднаму ля сапага – з першага разу мы не маглі б усе запомніць, а так адзін дапаўнялі б другога. Тым больш планшэтыст павінен ведаць працу наводчыка і заражаючага абавязкова, без гэтага аніяк.

Але як было.

(На фота: 28.12.2022-га, Бахмут, Бобр на пазіцыі сапага Г(ідра)-1)