“Хацеў бы расказаць пра вельмі добрую гісторыю.Гэта фотавыстава “З Украінай у сэрцы” прысвечаная бел…

“Хацеў бы расказаць пра вельмі добрую гісторыю.
Гэта фотавыстава “З Украінай у сэрцы” прысвечаная беларускім Героям загінуўшым ва Украіне, якая зараз праходзіць у горадзе Буча ў будынку раённай дзяржаўнай (ваеннай) адміністрацыі.
На фатаграфіі новы экспанат прысвечаны яшчэ аднаму беларускаму Герою, Вадзіму Шатрову, пазыўны Папік.
Гэты экспрнат з’явіўся ў нас дзякуючы ягонаму пабрацімаму беларускаму добраахвотніку Аляксандру Клочко, які даў нам інфармацыю пра Героя і аплаціў выдаткі звязаныя з вырабам экспаната.
Таксама хацеў падзякаваць літоўскаму добраахвотніку пазыўну Дантыст ваюючага ў беларускім падраздзяленні за дапамогу з дастаўкай экспаната.
Героі жывыя, пакуль пра іх жыве памяць!
Слава Героям!”

Аляксей Францкевіч фонд “Вільна Беларусь”, 25.08.2023, Кіеў.

https://www.facebook.com/100001359969973/posts/pfbid0Dhip5qKd17eBar2LmHEr4RiTcHuxAXZvT3BL9SNJBpJ5v9joBdmMAd9JWnTaVgUBl/