СПГ-9. Самы дрэнны праднавагодні дзень(аповед 8)Частка 1ЧаканнеБахмут, 31 снежня 2022-га. Пазіцыя са…

СПГ-9. Самы дрэнны праднавагодні дзень
(аповед 8)
Частка 1
Чаканне

Бахмут, 31 снежня 2022-га. Пазіцыя сапага Г(ідра)-1.

Мы прыехалі як звычайна з самай раніцы на пікапе. Мы – гэта разлік сапага, які складаўся звычайна з 3-4 чалавек. Часцей з трох. У той дзень нас было пяцера. У кузаве пікапа прывезлі сапог і чатыры яшчыкі са снарадамі для яго.

Выгрузілі сапог і пару яшчыкаў на пазіцыі. Пікап загналі пад рэшткі ўцалелага даху прамысловага памяшкання мясцовага прадпрыемства.

Нашай задачай на гэты дзень было адпрацаваць па трох загадзя дадзеных каардынатах цэляў (рускія бліндажы і акопы) у раене “пажаркі”. Мы выставіліся і чакалі каманды адкрыць аконь і карэктыроўкі агню.

Гэта быў наш першы самастойны выезд на працу.

У гэты ж дзень у раене “Матраца” (умоўны аб’ект ў Бахмуце, абазначаны ў “Крапіве”) быў запланаваны штурм расейскіх пазіцый. Матрац знаходзіўся ў 3,5 км ад нас. Сярод нашых хлопцаў у штурме прымалі ўдзел Ваўкалак, Дэн, Тор і іншыя хлопцы, якія хаваюць твары.

Мы чакалі ўнутры чырвонага цаглянага будынка. Я, Д(жон), Ваяр, Воскар, Б(уча).

– Дэн – (Ажыне). Дэн – (Ажыне), – пачулася з рацыі.
– …прикрыть мост… – ледзь разборліва данеслася часткова прайшоўшая ў эфір інфармацыя з рацыі.
– Плюс-плюс, – адказаў (Ажына) – мабыць яму інфармацыя парацыі дайшлаў поўным аб’еме. А да нас толькі часткова праз памехі.

Праз дзірку, што была ў цэгле, з майго месца быў бачны сапог, які чакаў на вуліцы свайго часу, як і мы.

Недзе побач пачуўся гук выхаду снарада – відавочна недалека ад нас стаяў разлік украінскага мінамета.

– По-ходу, захлебнулся штурм не начавсясь… не начавшись, – выказаў свае меркаванне, трошкі заблытаўшысь у апошнім слове, Ваяр.