Адэса, 17 верасня 2023-га, 14:45.Падчас купання ў моры недзе ў пары кілометрах ад нас вылецела ракет…

Адэса, 17 верасня 2023-га, 14:45.

Падчас купання ў моры недзе ў пары кілометрах ад нас вылецела ракета ПВО, пакінуўшы характэрны “след самалёта”.

– Сейчас воздушная тревога? – запытала ў мяне жанчына гадоў за 50.

– Не ведаю, у мяне яна адключана, – адказаў я.

– Интересно, сколько людей сейчас покинет пляж, а сколько останется? – задалася пытаннем жанчына. – Ай, пошли они. Тут как бог даст.

– Цалкам з вамі згодны, – адказаў я.

Людзі працягвалі адпачываць як ні ў чым не бывала далей. Адно толькі там-сям чуліся разважанні куды рускія сёння спрабуюць патрапіць сваімі ракетамі – у Ачакаў, ці ў адэскі порт.