Дзякуючы вам мы ўжо аказалі рэальную падтрымку тым, каму яна цяпер асабліва патрэбная: аплацілі 10 групавых сеансаў псіхалагічнай дапамогі для жонкі ветэрана, індывідуальныя сеансы для дачкі ветэрана, індывідуальную тэрапію для жонкі загінулага ветэрана.
Гэта — жывая дапамога, якая ўжо працуе. Кожная сустрэча з псіхолагам — гэта крок да спакою, прыняцьця і новага дыханьня.
Наш збор працягваецца, бо такіх сем’яў шмат. Мы рухаемся паэтапна, каб падтрымка была бесперапыннай.