Разам з “Лахвічам” прысутнічаў у Замку на дыскурсе, арганізаваным “Народнай грамадой” на тэму: “Что …
01.11.2025Клачко Аляксандр Кусь

Разам з “Лахвічам” прысутнічаў у Замку на дыскурсе, арганізаваным “Народнай грамадой” на тэму: “Что должны делать беларусы, чтобы освободить свою страну и вернуться домой?”
“Лахвіч” меў магчымасьць прэзентаваць свой праект аб інтэрвенцыі расеі ў Беларусь.
Важныя і слушныя тэмы, якія падняла “Народная грамада” на дыскурсе непрыемна перакрэсліваліся для мяне ўпартым невыкарыстоўваньнем беларускай мовы. Аб чым я не мог не агучыць: “Беларускае слова мацнейшае за кулю”.
Літовец Жыльвінас Святоюс па-ўкраінску(!) безпаспяхова зрабіў тую самую заўвагу выступоўцам пра значэньне нацыянальнай мовы.
Мяне не хапіла адседзець да канца ў гэтым маскоўскамоўным вайпе. (Пры гэтым падкрэслю, што многія пазіцыі выступоўцаў я падзяляю).
Нажаль, Сяргей Спарыш, Вераніка Мішчанка і Зміцер Казлоў яшчэ не ўсвядомілі важнасьць беларускай мовы ў супраціве “рускаму свету”.
Спадзяюся, што беларускія палітыкі прыйдуць да таго, што наша мова – наша зброя. Мірная зброя, якая абараняе нацыю ад зьнішчэньня.