Да сярэдзіны красавіка 2024 года сілавы блок (у тым ліку Полк Каліноўскага) не мог канчаткова вызначыцца аб сваім удзеле ў перадвыбарчай гонцы ў КР-3.
Асабіста я вагаўся. З аднаго боку я ўжо меў негатыўны досвед супрацы ў гэтай структуры, калі тваё меркаваньне не ўлічваецца і ты месяц марнуеш дарма. Да таго ж, для мяне КР на той момант выглядаў як тонучы карабель. На які я мусіў прыняць рашэньне – узяць квіток альбо не.
КР для мяне выглядаў тады інструментам, які аніяк не ўплываў на набліжэньне майго вяртаньня вольным беларусам у вольную Беларусь. Інструмент, які дыскрыдытаваў сябе ў вачах беларусаў. Я разумеў, што ўваходзячы ў КР-3 замараю сябе ў вачах многіх беларусаў, і, у першую чаргу часткі добраахвотнікаў, чыё меркаваньне мне важна.
З кропкі гледжаньня агульнанацыянальнага інтарэса, я разумеў, што праз прызнаньне міжнароднымі партнёрамі, КР усё яшчэ меў патэнцыял не толькі перастаць тануць але і ўзмацніцца, запрацаваўшы на карысьць Беларусі, пры адной абавязковай умове: што стане пад ветразь Нацыянальнай барацьбы за аднаўленьне суверэнітэта Беларусі.
Калі я не пайду ў КР, то маё месца займе НГО-шнік якому не важна пры якой уладзе атрымоўваць гранты альбо паражэнец, які заўтра прагаласуе за прызнаньне нелегітымнага лукашэнкі.
Задача мінімум, якую я бачыў для сябе, у выпадку ўдзелу ў КР-3 – заняць месца таго, хто гатовы, пры выпадку, прагаласаваць за капітуаляцыю перад рэжымам лукашэнкі. Не даць яму гэта зрабіць.
Задача максімум: закласьці палітычныя ўмовы стварэньня нацыянальнага беларускага вызвольнага войска.
Чаша вагоў унутры мяне вагалася туды-сюды. Прасьцей было не ісьці. Але калі я абіраў прасьцейшы шлях з 2020 года?
Мне паступіла некалькі прапаноў далучыцца да розных спісаў. Сярод іх:
1. (Стася Гліннік:) “Хадзем са мной у спіс КР за еўрапейскую Беларусь.” (19 красавіка 2024)
(Кусь:) “Я апошні месяц вагаўся ісьці-не ісьці. Па выніку прыняў рашэнне пайсьці, хоць і разумею, што мне будзе бракаваць часу і актыўна быць у КР наўрадці змагу. Але рады, што і ты там будзеш.” (20 красавіка 2024).
2. Яўген Вільскі з прапановай далучыцца да ягонага спісу пад нумарам 5.
3. 11 красавіка 2024 на мяне выйшаў незнаёмы мне раней беларус Ігар Рынкевіч, які толькі прыехаў з Беларусі і прапанаваў мне стварыць асобны спіс, кіраўніком якога стану я асабіста:
“Прывітанне, Аляксандр! Я – Ігар Рынкевіч, зараз у Вільне. Чытаю з павагай вашы меркаванні. Якое ў вас стаўленне да выбараў у КР-3?”
Гэты чалавек выклікаў у мяне падазрэньні. Прабіўка нічога не дала. Але паводзіны і абставіны яго выхада на мяне выклікалі ў мяне ўнутраны недавер. Я, усё ж, сустрэўся з ім ва Ўжупісе 15 красавіка разам з Любай і маім будучым памочнікам дэлегата Максімам Капранам, каб пазнаёміцца асабіста і абмеркаваць прапанову. Я сказаў па выніку, што дам адказ аб супрацы па выбарчым спісе ў панядзелак вечарам – менавіта тады вырашыцца канчаткова ідзе сілавы блок у КР альбо не. 19 красавіка я адмовіў яму. На што ён бурна адрэагаваў, але прапрасіўся ў наш сілавы спіс. Мы адмовілі яму.
4. Паралельна, па рэкамендацыі Белпола, я выйшаў на блогераў, разглядаючы магчымасьць пайсьці з імі ў спісе, калі сілавы блок не пойдзе. Мне далі кантакт Аляксандра Кабанава. У той дзень, 15 красавіка 2024, я вяртаўся з неафіцыйнай падпрацоўкі на будоўлі і, пры пад’ездзе з хлопцамі на машыне да Вільні, ўпершыню пазнаёміўся з ім па тэлефону. Праз халодную рэакцыю Кабанава і маю гарачасьць дыялог ледзь не скончыўся так і не пачаўшыся. Але знаёмства і абмеркаваньне сумеснага пахода мяне ў спісе блогераў адбылося.
19 красавіка 2024 года сілавы блок, скаапераваўшыся з блогерамі, прыняў рашэньне ісьці ў КР. Вадзім Кабанчук на кароткае імгненьне ўзначаліў спіс.