Давайце іх расстраляем. “Людзі ж пацярпелі!” (але ў паліцыю не захацелі пайсьці). Закапаем у зямлю. Паставім крыж. А потым яго зламаем. Выкапаем косткі і аддамо сабакам. І так па кругу. І так бясконца. Бо “людзі ж пацярпелі!”. Ура, таварышы!
А калі сур’ёзна: я не зусім разумею якую мэту ставяць вырашальнікі лёсаў па прынцыпу “партыя дбае пра маральны твар камуніста”: знішчыць маральна, давесьці да самагубства “праклятага мужлана”?
Мэта якая?
Існуюць прававыя нормы. Дзейнічайце згодна з імі, калі чалавек учыніў злачынства.
Не люблю траўлю. Асабліва, калі натоўпам на таго, хто ўпаў і ляжыць. Не бачу ў гэтым ані мужнасьці, ані годнасьці.
Пост нязгоды з камуністычнымі метадамі грамадскага ціску з якім сутыкнуліся Панкавец, Гарэцкі, Стрыжак.