“Росквіт” дапамогі: як людзям, якія прайшлі вайну ва Украіне, хутчэй вярнуцца да мірнага жыцця — стр…

“Росквіт” дапамогі: як людзям, якія прайшлі вайну ва Украіне, хутчэй вярнуцца да мірнага жыцця — стрым з Аляксандрам “Кусем” Клачко

На фоне неабходнасці дапамагаць палітвязням амаль згубілася яшчэ адна катэгорыя беларусаў, якім неабходная дапамога дыяспары — ветэраны-добраахвотнікі і іх сем’і. А праблем у іх, мякка кажучы, хапае. А яшчэ — гэтыя людзі не любяць скардзіцца і прасіць дапамогі. Ды і дапамога ім часам неабходная вельмі спецыфічная.

Што з сябе ўяўляе ініцыятыва “Росквіт” дабрачыннай арганізацыі “KUS” і якія задачы найперш вырашаюцца яе ўдзельнікамі? З якімі праблемамі сутыкаюцца ветэраны і іх сем’і, і ці ёсць магчымасць дапамагчы ім справіцца з тымі праблемамі? Чаму самі ветэраны не заўсёды згодныя прымаць дапамогу ад дэмсіл?

Размаўляем з кіраўніком Камісіі Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, колішнім байцом Палка імя Каліноўскага Аляксандрам “Кусем” Клачко: https://www.youtube.com/watch?v=vOx6YabFjG4