Падчас гэтых вучэньняў над намі з’явіўся дрон. Спачатку мы пачулі яго жужаньне, а потым знайшлі вачы…

Падчас гэтых вучэньняў над намі з’явіўся дрон. Спачатку мы пачулі яго жужаньне, а потым знайшлі вачыма. Гэта быў Мавік-3.

Хто запусьціў яго і адкуль мы не ведалі. І проста не звярталі на яго ўвагу.

Праз нейкі час у лагчыне, што метрах у 150 ад нас разарваўся снарад.

Гука выхаду мы не чулі. Ён прыляцеў аднекуль з-за пагорка, што сходзіўся з гарызонтам ў кілометры ад нас на ўсход.

Калі гэта жарт ці пахвальба ў меткасьці стрэла побач з намі ад зсу-шнікаў, то жарт недарэчны.

Я была парваўся знайсьці страляўшых і данесьці ім гэта, але зразумеў, што адлегласьць да іх даволі вялікая. Вачыма мы іх не назіралі.

Дрон зляцеў. Больш стрэлаў па нам не было і мы працягнулі трэнаваньне.

Каментарыі адключаныя.