9 кастрычніка 2023-га года ў Кіеве адбылася акцыя за аднаўленне мемарыяла памяці беларускіх добраахв…

9 кастрычніка 2023-га года ў Кіеве адбылася акцыя за аднаўленне мемарыяла памяці беларускіх добраахвотнікаў.

На акцыі прысутнічалі байцы палка імя Кастуся Каліноўскага, байцы БДК, беларускія і ўкраінскія ветэраны, валанцёры. Мэта акцыі – аднавіць мемарыял загінулым беларусам і прызваць да адказнасці тых, хто часткова знішчыў мемарыял.

Мемарыял беларускім добраахвотнікам, якія загінулі за незалежнасць Украіны, быў афіцыйна ўстаноўлены на фасадзе каледжу Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэту тэхналогіяў яшчэ ў 2016 годзе.

Аднак на пачатку кастрычніка стала вядома, што яго вырашылі разабраць, бо Украіна нібыта знаходзіцца ў вайне з Беларуссю.

Пазней група дэпутатаў Вярхоўнай рады Украіны звярнулася да кіеўскіх уладаў і ў Міністэрства адукацыі Украіны з патрабаваннем «спыніць знішчэнне мемарыяльнай шыльды, якая ўшаноўвае памяць беларусаў, якія аддалі жыццё ў барацьбе за Украіну».