Тэрміновы збор на лячэнне двух цяжкапараненых ваяроў Палка Каліноўскага
Пасля цяжкіх раненняў пад Бахмутам хлопцы праходзяць складанае лячэнне ў ЗША. Руку і нагу аднаго байца збіралі па частках пасля танкавага абстрэлу, другі страціў частку кішэчніка ад выбуху гранаты. З падрабязнасцямі можна азнаёміцца тут.
З-за бюракратыі яны не атрымліваюць заробку, а падтрымка фонду, які іх эвакуяваў, спынілася. Мы адкрываем збор на 500 000 грн, каб забяспечыць аперацыі і рэабілітацыю — і даць ім шанец вярнуцца да нармальнага жыцця.
Яны аддалі здароўе, абараняючы нас. Цяпер ім патрэбна наша падтрымка. Любая дапамога і асвятленне збору будуць вельмі каштоўнымі. Не заставайцеся ў баку!