Да фракцыі Воля перыядычна звяртаюцца выбаршчыкі і актыўныя беларусы з пытаннямі наконт таго, што мы не дзейнічаем так, як нам пішуць розныя людзі ў тэлеграме: вядомыя нам і невядомыя ананімныя акаунты.
Лічу патрэбным акрэсліць сваю пазіцыю і адказаць нашым выбаршчыкам і ўсім, хто падтрымлівае фракцыю Воля. Адкажу за сябе:
1. Дзякуй Вам за падтрымку нашага блока на галасаванні.
2. Асабіста браў на сябе абавязкі перад выбаршчыкамі апраўдаць даручаны мне давер, а таксама выканаць заяўленыя пункты прадвыбарчай праграмы.
3. Наш накірунак – Беларусь. Ва ўмовах абмежаванасьці рэсурсаў (фінансавых, чалавечых, экспертных) фракцыя Воля на дадзены момант налічвае 4 чалавекі і таму засяроджваецца на лабіяванні прыярытэтных для нас накірунках, звязаных з бяспекай і яднаннем беларусаў:
– беларускія вайсковыя падроздзелы;
– праект Нацыянальнага пашпарта Беларусі;
– праходжанне паліграфа адказнымі чальцамі і супрацоўнікамі КР.
Я разумею Вашыя жаданьні вывесьці ўсіх у КР на чыстую ваду і пакараць па ўсёй строгасьці еўрапейскіх законаў.
Але трэба прызнаць той факт, што мы не богі. Біцца будзем. Але, у першую чаргу, па прыярытэтным для нас, азначаным вышэй накірункам.
Вы можаце расчаравацца ў нас (альбо толькі асабіста адносна мяне). Але Вы маеце на гэта права. Я не стаўлю мэтай падабацца і збіраць лайкі. Я стаўлю мэтай знайсьці адказ на пытанне: “Як мы можам вярнуцца вольнымі беларусамі ў вольную Беларусь?”. Альбо быць максімальна падрыхтаванымі да магчымых сцэнароў такога вяртання. Розных сцэнароў (дыпламатычных, эканамічных, вайсковых). Існаванне КР – не з’яўляецца нашай самамэтай. Наша мэта – каб гэты інструмент (адзін з многіх) пачаў набліжаць той час, калі паветра ў Беларусі стане вольным.