– О! У вас иконка есть! – раптам заўважыла маладзейшая жанчына. – Вы пра гэта? – запытаўся я, кранаю…

– О! У вас иконка есть! – раптам заўважыла маладзейшая жанчына.

– Вы пра гэта? – запытаўся я, кранаючы “Пагоню”, што вісела на люстэрцы задняга віду.

– Нет, про образок Богородицы.

Тут толькі я заўважыў маленькі нацельны абразок, што вісеў побач з нашай “Пагоняй”.

На скрыжаванні дарог, ля аўтобуснага прыпынку з надпісам праз трафарэт “Слава Украіне!” жанчыны папрасілі спыніцца – мы прыехалі ў іх вёску. Жанчыны падаравалі нам галінкі вярбы.

– Слава Украіне! – прачытаў надпіс на прыпынку Бача.
– Героям слава! – адказала маладзейшая жанчына.

На зваротным шляху мы абмяркоўвалі з Бачой гэту сустрэчу і дыялог.