У гэты ж вечар, 5 красавіка 2023, мы пераехалі ў сяло Раскошнае. Раскошнага там не было анічога.
Каля палуначы прыйшла інфармацыя, што рускія штурмуюць украінскія пазіцыі. Верагодны прарыў лініі фронту.
“Магчыма трэба будзе з’язджаць”, – перадаў Д(жон) наратыў са штаба.
– Якое з’язджаць – трымаць абарону трэба! – паўсур’езна, паўжартліва адрэагаваў я.
Толькі што выгружаныя рэчы загрузілі ў машыны. Але, па выніку, мы засталіся начаваць. Да лініі фронта адсюль было не менш за 20 кілометраў.
Так пачалося наша жыццё на новым месцы.