Абставіны далі мне магчымасьць спыніцца на дзве ночы ў Бачы.
Тут, у Варшаўскім хостэле, уражанне быццам мы зноў пад Бахмутам: Мінькіўцы альбо данбаскім Нью-Ёрку. Занялі кінуты жыхарамі дом. Бача гаспадарыць. Пабуджаны маім начным прыездам, частуе то смачным баршчом, то цудоўнай яечняй з гарнірам зранку… Адзінае, што сапага (СПГ-9) пасярод кухні не хапае… і Ваяра за сценкай.
Мне падабаецца прыслухоўвацца да сваіх адчуванняў. Спрабаваць зразумець чаму я адчуваю так, а не інакш. Аналізаваць іх. Асалода прыходзіць, калі я разумею глыбінныя прычыны маіх эмоцый, памкненняў, адчуванняў.
Хостэл у Бачы – гэта той выпадак, калі мінімалістычныя ўмовы, выпадковыя суседзі абодвух палоў, часам са спітымі тварамі, сон у адным пакоі з пабрацімам на ложку невядомага мне азербайджанца, які з’ехаў кудысьці на вялікія выходныя, здаюцца больш каштоўнымі ў духоўным плане, чым асобны нумар у 4-охзорачным гатэлі ў Страсбургу з уключаным сняданкам.
Бача, дзякуй за гасьціннасьць