Ці запатрабаваны паліграф у Каардынацыйнай радзе 3-га склікання?На гэта пытанне дасьць адказ ініцыят…

Ці запатрабаваны паліграф у Каардынацыйнай радзе 3-га склікання?

На гэта пытанне дасьць адказ ініцыятыва Камісіі КР па Нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы і фракцыі “Воля”.

У рамках рэалізацыі ініцыятывы створана Працоўная група КР па распрацоўцы праграмы ўкаранення паліграфных праверак для чальцоў Каардынацыйнай рады і яе адказных супрацоўнікаў.

Кіраўніком Працоўнай групы прызначаны дэлегат фракцыі “Воля” Генадзь Манько, як чалавек, які прайшоў профільнае навучанне і маe досвед працы з паліграфам.

Чальцамі ў першапачатковы склад Працоўнай групы ўвайшлі:
– дэлегат ад фракцыі “Воля” Аляксандр Кабанаў;
– дэлегат ад фракцыі “Воля” Аляксандр Клачко;
– памочнік дэлегата фракцыі “Воля”.

Учора адбылося першае паседжанне ПГ.
Нажаль, ад іншых фракцый і камісій КР не паступіла заявак на далучэнне сваіх прадстаўнікоў у створаную ПГ.

Што гэта? Вялікі давер да фракцыі “Воля” ці нешта іншае пакажа час.

https://www.youtube.com/watch?v=BEOwHt6ykM8