Наступным населеным пунктам падчас нашых пошукаў стала вёска Довга Балка ў пяці кілометрах на паўднёвы захад ад Канстанцінаўкі. Аб’ездзілі яе ўсю. Нам трапляліся дыхаючыя наладам хаткі непрыдатныя для жыцця. Іншыя былі заняты вайскоўцамі альбо мірнымі. Трапляліся пустыя дамы, але гаспадары пакінулі запіс, каб не займалі іхняе жытло і свае нумары тэлефонаў. Па некалькім з іх мы патэлефанавалі і прапанавалі за грошы зняць іхнюю хату. Але чулі адмову.
Урэшце рэшт мясцовыя падказалі нам дом жанчыны, якая магла здаваць хату. Не памятаю яе імя, але яна аказалася даволі гаваркой і пагадзілася паказаць нам жытло, загадзя папярэдзіўшы, што ўмовы там не вельмі.
Жанчына села з намі ў пікап. Мы паехалі куды яна паказвала.
Хата, якую нам прапанавалі знаходзілася недалёка ад Довгай балкі. Я б нават палічыў тое месца адным сялом, калі б не асобная назва: Роскішне. (Скажу шчыра шыкоўнага там не было нічога, уключаючы ўбогі краявід, які не ішоў ані ў якае параўнанне з Мінькаўкай).
Прыехалі. Зайшлі ў мазанку і прыфігелі. Мы прывыклі да самых нязручных умоваў, але тое што было ў гэтай хаце – гэта занадта. Раней тут гадавалі кур. Курачы памет пластом ляжаў на падлозе. Рудое ды белае пер’е ляжала на ім. Яшчэ толькі клеці на драўляных апорах нагадвалі пра папярэдніх пярнатых пасяленцаў гэтага дома.
Такое жытло нам не падыходзіла. На гэтым мы збіраліся спыніць пошукі на сёння. Але ў апошні момант высветлілася, што ў суседнім доме, які таксама належаў гэтай жанчыне (ці яна несла за яго адказнасьць перад з’ехаўшымі гаспадарамі), кватэруюць ЗСУ-шнікі і, магчыма, яны змогуць пацясніцца.