Мы пачалі зварочвацца.
Дасталі снарад з сапага. Апранулі з Ваяром чахлы на дула і на казённую частку. Склалі ногі. Паднялі і паклалі сабе на плечы 60-цікілаграмовую зброю (Для маёй спіны гэта заўсёды было выпрабаваннем і самым складаным момантам падчас транспарціроўкі сапага: згібанне-разгібанне з грузам). І панеслі яго да пікапа, спрабуючы не паслізнуцца на размытай дажджом глебе Данбаса. Паклалі сапог па дыяганалі ў кузаў пікапа.
– Дрон не лятае, цэлі не карэгуюцца, – пракаментаваў я Косу.
– Надо пару ящиков забрать с собой, чтобы не валялись (на віду ў рускіх і не дэмаскіравалі пазіцыю), – прапанаваў Ваяр.
Мы пакідалі ў пустыя драўляныя скрыні ад снарадаў ўпакоўку ад парахоў. Перанеслі іх у кузаў пікапа, каб выкінуць па дарозе дадому.
Воскар у гэты час перакладаў застаўшыяся снарады ў трапічную сумку. Яе нам пашылі ўкраінскія швеі ў Вільнянску, што пад Запарожжам, спецыяльна па заказу Бачы для пераносу снарадаў адным чалавекам. Воскар цягнуў тры снарады ў гэтай сумцы за плячыма ў кузаў пікапа. Цягнуў асцярожна. Растаўляючы ногі і балансуючы, каб не паслізнуцца.
Я сеў за руль. Ён быў з правага боку. Пераключыў пікап на поўны прывад і машына з вялікай патугай зрушыла наперад па глыбокай гразявой каляі. Кос ехаў з намі. Ваяр смаліў цыгарэту, седзячы поруч са мной. Воскар выставіў руку ў акно: шкла не было – на днях хтосьці з нас забыўся ключы ў машыне і яна аўтаматычна зачынілася – прыйшлося, разбіць шкло, каб узяць ключы.
Да нашага дома ў Мінькіўцы было 1,5 кілометры вакольнай дарогай. Мы наўмысна карысталіся даўжэйшай дарогай праз лес, каб не выдаць варожым дронам сваё месца пражывання.