Жыў я ў першай палове 2021 года ў Старым горадзе ў Вільні. Дзверы майго нумара ў “Рэал Хаусе” выходзілі прама ў арку старога дома.
Аднойчы раніцай выставілі мы з Любай стульчык у якасьці століка ля ўвахода ў наш нумар знутры аркі. Сядзім на парозе, п’ем каву.
І тут Люба заўважае надпіс на люку: “Барановичи з-д Торг Маш”. Я вачам не паверыў. Але так, гэта быў люк выраблены дзесяцігоддзі таму ў маім родным горадзе Баранавічы.