Дэпутатам Сейма
Літоўскай Рэспублікі
Адкрыты зварот аб рэалізацыі праекта
Нацыянальнага пашпарта Беларусі
Паважаныя дэпутаты Сейма Літоўскай Рэспублікі, я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, ў мэтах забеспячэння рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў Літвы і Беларусі, звяртаюся да Вас з наступным адкрытым зваротам:
Рэалізацыя праекта Нацыянальнага пашпарта Беларусі мае важнае значэнне для кансалідацыі беларусаў, змагаючыхся за еўрапейскую дэмакратычную Беларусь супраць імперскіх амбіцый расеі. Выкарыстанне нацыянальнага герба “Пагоня” на вокладцы нацыянальнага пашпарта Беларусі з’яўляецца неад’емнай, а часам і галоўнай сімвалічнай часткай гэтай барацьбы. Забяры ў беларусаў “Пагоню” і яны перастануць быць беларусамі. Яны стануць напалову рускімі, гатовымі служыць на карысьць імперскіх планаў расеі (супраць нацыянальных інтарэсаў Літвы і Беларусі).
Праект Нацыянальнага пашпарта Беларусі на дадзены момант з’яўляецца на 100% тэхнічна рэалізаваным для запуску друка нацыянальных пашпартоў на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі. Зруйнаванне, аслабленне, альбо зацягванне рэалізацыі праекта Нацыянальнага пашпарта Беларусі – гэта адна з галоўных мэт спецслужб нелегітымнага рэжыма лукашэнкі і масквы. Адняць у беларусаў “Пагоню” і такім чынам зрабіць іх ідэйна “сваімі” хаўруснікамі (а не ворагамі) – галоўная задача рэжымаў пуціна і лукашэнка.
Праект Нацыянальнага пашпарта Беларусі – гэта не проста праект праязднога дакумента для дэмакратычнай часткі беларускага грамадства. Гэта, у першую чаргу, ідэя. Ідэя самаідэнтыфікацыі беларусаў, альтэрнатыва нашай русіфікацыі. Ідэя, вакол якой гатовы яднацца беларусы, на шляху да вяртання вольнымі беларусамі ў вольную Беларусь. Адымі ў беларусаў ідэю і беларусы стануць разрозрозненай групай апазіцыйных сіл змагаючыхся не за вяртанне ў вольную Беларусь, а за заходнія рэсурсы між сабой, забыўшыся пра галоўную мэту – Беларусь.
Звяртаюся да Вас з просьбай дапамагчы нацыянальна арыентаванай частцы беларусаў у барацьбе за нашае вяртанне вольнымі беларусамі ў вольную Беларусь: правесьці двухбаковыя літоўска-беларускія слуханні ў Сейме Літоўскай Рэспублікі па пытанню рэалізацыі праекта Нацыянальнага пашпарта Беларусі на тэрыторыі Літвы.
Са свайго боку гатовы ўдзельнічаць асабіста і з прыцягненнем экспертаў як з літоўскага, так і з беларускага боку для дэтальнага абмеркавання неабходнасьці і архіважнасьці рэалізацыі праекта Нацыянальнага пашпарта Беларусі для нашых краін з мэтай супрацьдзеяння расейскай інтэрвенцыі.
Мэта беларусаў – не чарговыя трыдцаць гадоў паспяховага асваення рэсурсаў Еўразвяза. Мэта беларусаў – вярнуць Беларусь у еўрапейскую сям’ю народаў. З Вашай падтрымкай і разуменнем нашых сапраўдных арыентыраў мы зробім гэта хутчэй.
Былы беларускі добраахвотнік батальёна
“Волат” палка Каліноўскага, дэлегат
Каардынацыйнай рады 3-га склікання
(фракцыя “Воля”) Аляксандр Клачко