Не сумуй па мне старая,Будзь здарова мацi.Вораг край мой разбурае,Цi ж сядзець мне ў хаце?Цi ж на то…

Не сумуй па мне старая,
Будзь здарова мацi.
Вораг край мой разбурае,
Цi ж сядзець мне ў хаце?

Цi ж на тое палiвала
Ты зямлiцу потам,
Каб цяпер яна стагнала
Пад маскоўскiм ботам.

Цi ж на тое мне аб долi
Пела над калыскай,
Каб цяпер яна марнела
Пад пятой расейскай?

Лепш свабодным легчы у полi
Ад варожай кулi,
Чым аддаць сябе у няволю
Ды цябе матуля.

Баранiць пайду свабоду,
Бiцца з гадам лютым,
Што нясе майму народу
Зьдзекi ды пакуты.

Будзем жывы, будзем рады
Лёсу маладому.
А пакуль не зьнiшчым гада,
Не чакай да дому.

(Верш Кандрата Крапівы 1941 года з двума замененымі назвамі акупантаў зямлі беларускай)