Перамога ці існаванне?Канфармісткая дыпламатыя і надалей, ці пераход да нацыянальна арыентаванай асс…

Перамога ці існаванне?

Канфармісткая дыпламатыя і надалей, ці пераход да нацыянальна арыентаванай ассертыўнай дыпламатыі? Жаданні донараў ці нацыянальныя інтарэсы Беларусі ставім на першае месца?

Гэта пытанні, якія сёння гостра паўстаюць перад дэмсіламі.

Дэпутаты сейма Літвы на адной з сустрэч задалі пытанне групе беларускіх палітыкаў: чаму мы вас падтрымліваем амаль 30 год, а дыктатура лукашэнкі дагэтуль не пераможана?
Адказ просты: калі падтрымліваюцца важныя але СУГУБА траваядныя рэчы – пра якую перамогу можа ісьці гаворка?

Украіна сення паказвае беларускім палітыкам прыклад ассертыўнай дыпламатыі. Дыпламатыі, калі ты здольны адстойваць нацыянальныя інтарэсы сваёй краіны негледзячы на тое, хто перад табой: грантадаўца, амерыканскі лідар альбо саўковыя рудыменты з гопніцкімі правіламі жыцця.

Для Беларусі наступіў час выбару: існаваць далей, як існавалі апошнія 5 ці 30 год.

Альбо адстойваць і ствараць сваё, моцнае, тое, што наблізіць і дазволіць нам вярнуцца вольнымі беларусамі ў вольную Беларусь. Тое, што сумеснымі высілкамі дапаможа абараніць еўрапейскую цывілізацыю і Беларусь ад расейскага ўторгнення:
– праект Нацыянальнага пашпарта Беларусі;
– праект Беларускай вызвольнай арміі.