Беларус з “Пагоняй”.
Чаму вы не бачыце “Пагоню” на фота? “Пагоня” у сэрцы кожнага беларуса, каторы беларус не толькі па пашпарту ці месцу нараджэння.
Што будзе калі вырваць “Пагоню” з сэрца беларуса? То будзе “чарка-шкварка” без нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, паўмаскаль альбо маскавіт (у горшым варыянце перспектывы).
Чыя Вільня? Вільня належыць Літоўскай Рэспубліцы. Я паважаю межы 1991 года.
Чыя спадчына Вялікага княства літоўскага? Народаў, якія жылі на ягонай тэрыторыі. Перацягваць коўдру на сябе ў гэтым пытанні – не ў нацыянальных інтарэсах ані Беларусі, ані Літвы, ані Украіны.
Чаму хочуць адабраць у мяне, беларуса, “Пагоню”? З маскавітамі ўсе зразумела: мэта каб мы забылі сваё мінулае і паступова перасталі сябе адрозніваць ад іх. Своеасаблівая форма паўзучай альбо гібрыднай акупацыі Беларусі.
А якая мэта ў літоўскіх літвіністаў? Я не пачуў зразумелы адказ на гэтае пытанне ад аднаго з падпісантаў ліста па забароне “Пагоні” – яму прыйшла “партыйная разнарадка” падпісацца. Два гады ад мяне бегае другі падпісант гэтага ліста, некалькі месяцаў, як мы апошні раз дамовіліся на сустрэчу, ігнаруе мае паведамленні.
Чаму літоўскія медыя даносяць інфармацыю пра беларусаў пад “Пагоняй” без удзела беларусаў пад “Пагоняй”? Што гэта? Баязнь пачуць сапраўдныя каштоўнасьці беларусаў пад “Пагоняй” (а не прыдуманыя літоўскімі літвіністамі)? Ці слабасьць уласнай шавіністскай пазіцыі ў бок беларусаў пад “Пагоняй”.
Адкрыты да публічнага дыялога ў літоўскіх СМІ на тэму: “Хто я: беларус з “Пагоняй” у сэрцы”.