Заява у падтрымку Украіны:”Мы, беларусы, ведаем, што такое дыктатура. Мы на сваёй зямлі зведалі, як…

Заява у падтрымку Украіны:

“Мы, беларусы, ведаем, што такое дыктатура. Мы на сваёй зямлі зведалі, як рэжым знішчае свабоду, душыць народ і разбурае будучыню. Мы ведаем, хто такі Пуцін і як ён выкарыстоўвае агрэсію, хлусьню і гвалт для захопу ўлады і падаўленьня незалежнасьці іншых народаў.

Сёння Украіна змагаецца не толькі за сваю свабоду, але і за свабоду ўсяго дэмакратычнага свету. Беларускія добраахвотнікі змагаюцца плячом да пляча з украінцамі, праліваючы сваю кроў у гэтай барацьбе супраць крамлёўскага зла. Яны робяць гэта не за ўзнагароды, а таму, што разумеюць: калі Пуцін пераможа, дыктатура і тэрор распаўсюдзіцца далей, а Беларусь і Ўкраіна назаўжды застануцца пад яго жалезнай пятай.

Любыя заявы і дзеянні, якія аслабляюць падтрымку Украіны, – гэта ўдар па дэмакратыі і па свабодным свеце. Гэта сігнал дыктатарам, што яны могуць працягваць свае злачынствы беспакарана. Мы заклікаем усіх, хто верыць у свабоду і справядлівасць, працягваць падтрымліваць Украіну і легітымную ўкраінскую ўладу. Гэта не проста вайна за тэрыторыю – гэта барацьба за каштоўнасці, за будучыню, у якой народ сам выбірае свой лёс, а не падпарадкоўваецца дыктату тырана.”

Фракцыя “Воля” Каардынацыйнай рады 3-га склікання, 24.02.2025.