– Так, 02-49 кут! – крыкнуў я наводку Ваяру, які стаяў побач з Бачой за кустом ад мяне.
Я стаў на калені. Паклаў рацыю на зямлю. Дастаў тонкі маркер і прамакутны кавалак тонкай фанеры. Пакуль Ваяр наводзіўся, я пачаў рабіць маркерам на фанерцы пазнакі па карэгоўкі папярэдняга стрэлу.
Парадзеўшыя выхады нашых снарадаў і іх разрывы на баку рускіх суправаджалі мае дзеянні.
– Готов! – праз хвіліну навёўся Ваяр.
– Марпех, я Ваяр. Гатовы працаваць, – перадаў па рацыі я.
– Подожди пока в готовности. Подожди, Ваяр, – адказала рацыя голасам Марпеха.
– Плюс. Чакаю, – адказаў я Марпеху. – Чакаем, чакаем, – крыкнуў я Ваяру, усаджваючыся на зламаную галіну дрэва.
Праз 10 секунд рацыя ажыла:
– Ваяр, давай туда кабанчика!
– Агонь! – крыкнуў я Ваяру. – Плюс, – і адказаў па рацыі Марпеху.
– Пострэл! – крыкнуў і стрэліў з сапага Ваяр.
Сапог выпусьціў клуб дыма з казённай сваё часткі. Кавалкі кары чарговы раз паляцелі ад дрэў разам з зямлёй, паднятыя рэактыўнай струёй. Я, на імгенне, заплюшчыў вочы.
– Марпех, кабанчык у небе. 9 секунд, – перадаў па рацыі я.
– Дівімся, – адказаў Марпех.
Бача перазаражаў сапог: дастаў астоў ад пораха і ўставіў новы снарад.
Праз 35 секунд рацыя ажыла:
– Давай еще один! Давай кабана!
– Яшчэ адзін! – крыкнуў я Ваяру. – Плюс, – і адказаў Марпеху.
Праз 7 секунд Ваяр крыкнуў:
– Готов!
– Давай!

– Марпех, кабанчык у небе. 9 секунд, – перадаў я па рацыі.
– Дивимся, – адказала рацыя.
Марпех маўчаў.
– Там два рускіх, – паведаміў я Ваяру і Бачы.
– Готов! – паведаміў Ваяр пра гатоўнасьць да наступнага стрэлу.
Марпех маўчаў.
– Чакаем! Чакаем, – адказаў я Ваяру.
– Кусь, так што мы робім? – запытаў Ваяр праз некаторы час, адкідваючы ў бок дзве жалезкі ад стрэлянага пораха.
– Ты пра што кажаш? – запытаў я, устаючы.
– Этот ящик достреливаем, а тот?
– Той астаўляем, – выказаў меркаванне Бача.
– Хай будзе, – адказаў я.
…
– Я не знаю: по двум руским тратить БК (боекамплект).., – захавала видэа апошнія словы Ваяра перад тым, як я адключыў камеру на тэлефоне.
….
Па выніку той аперацыі: штурм захлынуўся. З 5 запланаваных пазіцый (Нью-Ёрк-1…Нью-Ёрк-5) атрымалася захапіць толькі дзве і тыя прыйшлося нашым хлопцам кінуць. Былі страты “200-мі”. Колькасьць я не ўдакладняў.
Адзінае, што радавала душу, што мы не засталіся чакаць карэгоўкі, якой не было ад цэнтра кіравання аперацыяй. А прынялі самастойнае рашэнне ва ўмовах той тактычнай інфармацыі, якой валодалі і накрылі агнём пазіцыі рускіх па карэктыроўцы нашага Марпеха. У нас было спадзяванне, што нашы дзеянні дапамаглі нашым замежным хлопцам і зменшылі колькасьць забітых сярод іх.
Пасля працы ў нас засталося толькі 7 снарадаў.
9 лютага 2025, Вільня