Першы дзень красавіка, Усходні фронт Украіны.Мы на пазіцыі. Размова зайшла пра адсутнасьць драўлянай…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Першы дзень красавіка, Усходні фронт Украіны.

Мы на пазіцыі. Размова зайшла пра адсутнасьць драўлянай лапаткі да тэфлонавай патэльні – яна згубілася недзе пры пераездзе.

Бача, які ніколі не можа ўседзець без справы, вырашыў не адкладаць гэтае пытанне ў доўгую шуфлядку.

Узяў звычайную дошку-пракладку між снарадамі да сапага. Намаляваў на ёй маркерам з аптэчкі патрэбны контур. З дапамогай акумулятарнай пілы выпіліў яго тут жа – на пазіцыі. А далей, з дапамогай тапара і нажа, зрабіў вось такую цудоўную і практычную лапатку.

Карыстаемся зараз ёю і яна добра спраўляецца са сваёй справай.

04 красавіка 2023, Мінькіўка