Д(жон):- Кусь, друже, вітаю цябе. Як твае справы? Як здароўе? Вось толькі што ў фэйсбуку прачытаў тв…

Д(жон):
– Кусь, друже, вітаю цябе. Як твае справы? Як здароўе? Вось толькі што ў фэйсбуку прачытаў твой пост пра сакваяжы. І, як быццам бы, на паўтары рокі назад павярнуўся. (Уздыхае). Так успомнілася як мы там выжывалі-двіжавалі. Бл.. класна! Спасіба табе вось за такія васпамінанія! Ты вообще молодец в этом плане. Красавчік, бл..! Делаеш всё іменно чётко. Молодец! Это вспомнітся через 30-40-50 років – это буде дуже круто. Дякуй табе!” (Гукавое паведамленне).

Кусь:
– Вітаю, Д(жон), здароўе пагоршылася (па аналізам), запісваюся да нефролага. У маральным плане роўна гэта ўспрымаю, так што за гэта не хвалюйся. Як казаў “Лысы”: “Усе мы памром, але не сёння”
Вельмі прыемна чуць, што табе адгукнулася гісторыя. Для мяне гэта азначае, што я апісаў яе вельмі добра
Так, хачу перадаць праз 100 гадоў кім мы былі, што і чаму рабілі.
Можна я твае словы выкарыстаю для паста? Безумоўна, пад псеўданімам Д(жон)?

* З асабістай перапіскі (з дазволу ўдзельнікаў) водгук камандзіра нашай баявой змены падроздзела ПТРК батальёна “Волат” палка Каліноўскага аб маёй гісторыі “Мінькіўка. 12 км ад Бахмута. Аповед 8: Фамільны альбом”.

31.01.2025 Усходні фронт Украіны – Вільня.