Як ні дзіўна, але электрычнасьць у нашым доме яшчэ працавала. Часам, праўда, дрот на слупах перабівала аскепкамі мін і снарадаў. Але, на наша шчасьце, побач жыў украінскі вайсковы электрык, які аператыўна аднаўляў электразабеспячэнне нашай часткі Мінькіўкі.
Мы маглі карыстацца святлом і адначасова заховаць светамаскіроўку, бо шыбы нашага дома з самага пачатку былі закрыты намі чорнай плёнкай і закалочаны верхнім адзеннем з плотнай тканіны, знойдзеным у доме.
Мы толькі што вярнуліся ад Марпеха і сабраліся ў залі нашага дома абмеркаваць заўтрашнюю працу і падзяліцца ўражаннямі аб новых знаёмых. На календары было: 27 сакавіка 2023, позні вечар.
У гэтай залі жыў Воскар і Ваяр. Тут жа мы чысьцілі і захоўвалі наш сапог. На шафе ляжалі кнігі, альбомы з фатаздымкамі і іншыя бытавыя сямейныя дробязі, якія пакінулі гаспадары дома.
Я паглядзеў кнігі – усе па-расейску. Адкрыў альбом і…. апынуўся ў 1970-х гадах. Мы пачалі разглядаць гэты фамільны альбом.
На адным з фота мы ўбачылі 4-х мужчын, апранутых па тагачаснай модзе. Яны сядзелі на лаўцы ля вакзала. Перад імі стаялі 5 старамодных скураных сакваяжаў. Сярод іх мы ўбачылі адзін у адзін наш сакваяж для выкалатак, спіртавых сурвэтак і іншых прыспасобаў для чысткі сапага. (Гэты сакваяж, у свой час, мы знайшлі ці то ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы Часовага Яра, дзе да сакавіка 2023 была наша франтавая база батальёна “Волат”, ці то на стыхійнай свалцы ў двары жылых дамоў ў Вільнянску, дзе пад Запарожжам знаходзілася наша прыфрантавая база).
Чацвёра незнаёмых нам мужчын, якія сфатаграфаваліся 50 гадоў таму, нагадвалі нам нас саміх. А наш сакваяж да сапага дык у вогуле быў з тых часоў – адзін у адзін як сакваяж на фота.
На іншым фотаздымку двое мужчын з першай фотакарткі адпачывалі. Яны расклалі на траве пікнік разам з дзвюма дзяўчатамі. І зноў на пярэднім плане быў той самы наш (як наш) сакваяж.
Гэтыя фотаздымкі натхнілі Ваяра (ніколі раней такога за Ваяром я не заўважаў) зрабіць калажы. Ён сфатаграфаваў іх на свой тэлефон і падпісаў нашымі пазыўнымі: Бача, Кусь, Д(жон), Ваяр на першым фота і Ц(іхая), Ц(ёмная) (нашы парамедыкі, якія базіраваліся ў доме за 200 метраў ад нашага дома), Д(жон), Ваяр і “саквояж с выколотками” на другім фота.
Атрымалася даволі праўдападобна.
Тым маладым людзям з фота зараз ужо мінімум па 70-80 гадоў. Калісьці, праз 50 гадоў, хтосьці будзе глядзець вось так на нашы фотаздымкі, і ўжо мы будзем сівабародымі старыкамі, альбо тлець у зямлі.
Фамільны альбом захаваў моманты з мінулага даўно забытага жыцця. І дазволіў нам пагрузіцца ў тыя, зусім адрозныя ад сённяшніх, часы.
30 студзеня 2025, Вільня