– Кабанчык у небе. 16 секунд! – паведаміў па рацыі я карэктыроўшчыку пра запуск снарада і працяглась…

– Кабанчык у небе. 16 секунд! – паведаміў па рацыі я карэктыроўшчыку пра запуск снарада і працягласьць ягонага палёту да разрыву (разлічыла “Крапіва”).

Прагучаў стрэл. Я стаяў за дрэвам у дзесяці метрах ад сапага. Без навушнікаў, таму трохі прыатрыў рот, каб не так біла па барабанных перапонках.

– Ваяр, дай 20 метраў далей, – перадаў карэктыроўку Марпех.
– Рівень 29-97. – перадаў я Ваяру карэктыроўку дыстанцыі праз узровень (“рівень” – укр.).

Ваяр навеўся.
– Марпех, я Ваяр, гатовы працаваць!
– Давай!

– Пострэл! – сказаў і стрэліў Ваяр.
– Марпех, кабанчык у небе. 16 секунд!

– Усе добра – папалі. Можаце даць 5 м правей? – запытаў па рацыі Марпех.

Каб вы разумелі, 5 метраў – гэта вельмі нязначная карэктыроўка. Адхіленне 5 метраў можа даць парыў ветра, альбо пагрэшнасьць наводчыка пры падводцы ўзроўня.

Таму мы вырашылі не падводзіцца.

– Гатовы працаваць! – даклаў я.
– Ляцім на перазарадку, – адказаў Марпех.

Праз 10 хвілін Марпех даў нам дабро на стрэл.

– Пострэл! – крыкнуў Ваяр.
– Кабанчык у небе. 16 секунд! – перадаў па рацыі я.

– Ваяр, можаш даць 5 метраў у права?
– 5 метраў?
– Так.
– Плюс!

– Кут 59-37! – даў я карэктыроўку Ваяру, прыкінуўшы ў галаве, што на такой адлегласьці дзве подзелкі – гэта 7 м у права.

– Пострэл! – крыкнуў Ваяр.
“Бах” – прагрымеў стрэл. Паўднёва-усходні вецер з Бахмута панёс на мяне дым ад яго, акутваючы дрэва за якім схаваўся я.
– Кабанчык у небе. 16 секунд! – даклад я па рацыі.

– ВСЕ СУПЕР! В УКРЫТИЕ ВЫ ПОПАЛИ. – паведаміў нам Марпех – давай яшчэ адзін.

… – Кабанчык у небе! – перадаў па рацыі я.
– Попали. Ваяр, давай туда же ещё 3 снаряда.

28 сакавіка 2023, Мінькіўка