З раніцы мы на пазіцыі. Чакаем цэляў ад карэктыроўшчыка. Моцны вецер.
На календары 28 сакавіка 2023-га, Усходні фронт Украіны. Траса Славянск-Бахмут у раёне сяла Залізняньске.
15:45. Рацыя ажыла:
– Ваяр, я Марпех!
– Марпех, Ваяр на звязку.
– Бачым цэль – чатыры чалавекі. Гатовы запісаць каардынаты?
– Гатовы, – адказваю я, заходзячы, у “Крапіву”
– х: 95938, у: 20165, як прыняў? – перадаў мне каардынаты Марпех, па змаўчанню не называючы першыя дзве лічбы кожнай каардынаты (бо мы іх ведаем, калі працуем у адным сектары).
– 95938, 20165
– Так
– Наводзімся, – перадаў я па рацыі.
“Крапіва” паказала параметры прыцэла для гэтай цэлі:
Дыстанцыя – 3606 м
Кут – 59-35
Рівень – 29-95
Часткова з улікам асабістага досведу па працы гэтага канкрэтнага сапага, часткова інтуітыўна я адняў 106 метраў ад дыстанцыі, што выдала “Крапіва” і перадаў Ваяру (ён быў наводчыкам) дадзеныя для наводкі:
– Дыстанцыя 3500 м, кут 59-35, рівень 29-95.
– Гатова! – праз некалькі хвілін навёўся Ваяр.
– Марпех, я Ваяр – гатовы працаваць! – перадаў па рацыі я.
– Агонь!
– Агонь! – перадаў я каманду Ваяру.
– Пострэл! – крыкнуў Ваяр і націснуў спуск.
28 сакавіка 2023, Мінькіўка