Павярнуўшыся з дубовага гаю, я пабачыў Д(жона) і Ваяра, якія размаўлялі з украінскім вайсковым, стоя…

Павярнуўшыся з дубовага гаю, я пабачыў Д(жона) і Ваяра, якія размаўлялі з украінскім вайсковым, стоячы на надворку ля калодзежа.

Той калодзеж быў незвыклай для мяне, беларуса, формы: занадта вузкі. Каб набраць ваду трэба было выкарыстоўваць спецыяльнае вузкае вядро.

Пазыўны ўкраінца быў “Марпех”. Ён быў дроншчыкам і прыйшоў да нашага калодзежа па ваду. Пазнаёміліся. Атрымалі запрашэнне зайсьці ў госьці. Чым і скарысталіся.

Украінскія вайсковыя жылі ў суседнім з намі доме. Усе яны былі камандай дроншчыкаў. Спалі хто дзе. У асноўным на падлозе, бо не хапала для ўсіх спальных месцаў.

На працу ўкраінскія дроншчыкі ездзілі міма нашай пазіцыі ў вёску Арэхава-Васільеўка. І працавалі дзесьці ў 500 метрах ад пазіцыі нашага сапага. Ездзілі туды яны на мініацюрным бронеаўтамабілі прыгожага дызаўну ўкраінскага вырабніцтва – ён зараз стаяў побач з іхнім домам пад яблыняй.

Мы агучылі Марпеху, што нам не хапае карэгоўшчыка. І ён, на радасьць нам, з легкасьцю пагадзіўся даваць нам каардынаты цэляў ў расейскіх пазіцыях і карэгаваць па ім агонь.

На тым і разышліся: заўтра ён стане нашымі вачыма, з дапамогай якіх мы знішчым 5 расейскіх акупантаў.

Гэта быў адзін з тых шматлікіх момантаў на гэтай вайне, калі многія пытанні вырашаліся праз гарызантальныя сувязі і, часам, выпадковыя знаёмствы.

26.01.2025, Вільня