Кусь, Ваяр, Бача і Д(жон) выехалі на працу 27 сакавіка 2023 а 10 ранку.На максімальнай хуткасьці (з …

Кусь, Ваяр, Бача і Д(жон) выехалі на працу 27 сакавіка 2023 а 10 ранку.

На максімальнай хуткасьці (з улікам ухабаў на дарозе) праехалі метраў 600 па-за вёску ў бок Бахмута. Перад лесапаласой звярнулі з дарогі налева. Праз поле, схованыя ад ворага галінамі дрэў, спыніліся ў 50 метрах ад раней абранай пазіцыі з бліндажом.

Выгрузілі і перанеслі сапог і цяжкія скрыні са снарадамі. На пікап накінулі маскіравальную сетку.

Кусты і галіны дрэў, якія заміналі накрываць агнём заданы нам сектар мы ссеклі яшчэ ўчора.

Выставілі сапог, зарадзілі. Умацавалі мяхамі зпяском ногі трыногі пад ім. І… сталі чакаць. Альбо, як казаў нам па рацыі на мінулай (лютаўскай) кадэнцыі ў Бахмуце нехта з украінскіх вайсковых, “чаргаваць” (“чаргуйце”).

Так прайшоў весь светавы дзень. Наш дроншчык карэгаваў нашых мінамётчыкаў. Украінскі амаль не выходзіў з намі на сувязь.

То бок нас, фактычна, не было каму карэгаваць і даваць каардынаты цэляў.

Пачало шарэць і мы звярнуліся з пазіцыі. Вярнуліся дадому.

“Я ў лес (дубовая рошча!) на экскурсію, покуль сонца не села,” – напісаў я у 18:44 паведамленне Любе ў той вечар.

24.01.2025, Вільня