27 сакавіка 2023-га, вёска ў 3 км ад лініі фронту.
Раніца. Ідзем з Ваяром па вясковай дарозе да нашых парамедыкаў скарыстацца старлінкам. Ісьці 200 метраў. Ідзем па форме, з аўтаматамі. Бронекамізэлькі і каскі не апраналі.
Насустрач мясцовы мужык гадоў 30-ці. Надзіва дагледжаны і здаровы. (Звычайна, сярод застаўшыхся мясцовых мірных тут трапляліся сталыя людзі абоіх палоў, часам, відавочна злоўжываючыя алкаголем).
У левай руцэ мужык трымаў бензапілу, у правай – бульбу ў фіялетавай сетцы.
У нейкі момант нашы позіркі перасекліся і… ён адвёў вочы. Хаця я глядзеў на яго даволі лагодна.
Параўняліся, праходзячы насустрач адзін другому:
– Смачна есьці! – сказаў я яму, маючы на ўвазе будучыя стравы з бульбы, што ён прыгатуе.
Той, нічога не адказаўшы, прайшоў міма.
– Сепар! – агучыў я Ваяру свае меркаванне. – Такі потым сядзе на ровар. Ад’едзе да вышкі сувязі і перадасць нашы каардынаты варожай артылерыі. – развіў думку я.
– А можа ён проста не зразумеў тваёй беларускай мовы? – выказаў здагадку Ваяр.
27.03.2023, Мінькіўка