Пратэст, эміграцыя, вайна змянілі маё стаўленне да такіх святаў як Новы год і Дзень народзінаў. Я бо…

Пратэст, эміграцыя, вайна змянілі маё стаўленне да такіх святаў як Новы год і Дзень народзінаў. Я больш не надаю ім той увагі, як раней. Пры гэтым не адмаўляю іншым святкаваць…

На Новы год уключыў літоўскі канал. Патрапіў на выступ Науседы.

Стаяў ён з жонкай на фоне літоўскага і еўразвязаўскага сцягоў і ялінкі.

Незвыкла дзіўным але адначасова адэкватным падаўся мне лаканічны выступ-віншаванне з Новым годам ад прэзідэнта Літвы. (Я амаль нічога не зразумеў, Люба Liubou Rabtsevich больш валодае літоўскай, але выглядала кантрастна на фоне таго, да чаго прывык я, як беларус. І мне спадабалася гэта лаканічнасьць без культа асобы ці нейкай сакральнасьці выступоўца).

Іншых выступаў нікога не праглядаў.