Віцэ-маршалак Сената: “Вы героі, якія абараняюць Еўропу ад агрэсіўнай Расіі”
Міхал Камінскі, вядомы польскі палітык з заўважнай прабеларускай пазіцыяй. Не выпадкова, што да яго з праблемамі, прапановамі ідуць беларускія студэнты, і пенсіянеры ў Польшы.
А зараз з спісам праблем у дзверы віцэ-маршалка пагрукаліся Павел Мар’еўскі і Анатоль Лябедзька. Праблемы датычаць былых беларускіх дабраахвотнікаў, што ваявалі ва Украіне. Такіх у Польшы, па інфармацыі Паўла, больш за 350.
Міхал Камінскі эмацыйна адрэагаваў па пералік праблемаў з якімі сутыкаюцца былыя ваяры. “Беларусы што ваююць ва Украіне гэта героі, што абараняюць Еўропу ад Расіі. Мне крыўдна і балюча, што па тых ці іншых чынніках гэтыя праблемы не вырашаюцца. У мяне зараз няма гатовых адказаў, але я абяцаю, што мы паспрабуем іх знайсці”.
Міхалу Камінскаму быў перададзены адмысловы зварот па праблемах беларускіх пенсіянераў у Польшы, падрыхтаваны Уладзімірам Шанцавым, намеснікам камісіі па сацыяльных пытаннях КР
https://t.me/parlamentbel