СПГ-9. Дзень, калі мы ледзь не забілі Ваўкалака (аповед 1)Пазіцыя Г(ідра)-33-га студзеня 2023-га год…

СПГ-9. Дзень, калі мы ледзь не забілі Ваўкалака (аповед 1)
Пазіцыя Г(ідра)-3

3-га студзеня 2023-га года наш разлік падзяліўся на дзве часткі.

Першая група, пагрузіўшы сапог і снарады ў пікап, выехала з Часовага Яра ў Бахмут.

У другой групе быў я з Мышом, Р(ыгорам) і Б(урым). Але пачну аповед пра гэты дзень з другой паловы дня…

Да Бахмута было 6 км і столькі ж па Бахмуту да нашай пазіцыі Г(ідра)-3.

Яна знаходзілася між тупіковым чыгуначным вакзалам і зруйнаваным чыгуначным мастом праз раку Бахмутоўку.

Адметнай асаблівасьцю таго маста быў заваліўшыся грузавы вагон.

Калі я далучыўся па абедзе да хлопцаў, то наш разлік выглядаў так:
– Д(жон) – камандзір разліку
– Кусь – планшэтыст
– Ваяр – наводчык
– Б(уча) – заражаючы.
– Воскар – таксама планшэтыст.
Шостым быў прадстаўнік прэс-службы палка О(ман).

Група Ваўкалака разам з украінскімі памежнікамі ўтрымоўвала пазіцыі ў раене пажарнай часткі, па магчымасьці контратакуючы рускіх.

Нашай задачай было прыкрывать нашых хлопцаў агнем з сапага. Падаўляць атакі рускай пяхоты.

О(ман) планаваў засняць нашу працу на камеру.

(На фота: О(ман), Б(уча), Д(жон), Ваяр, Воскар на пазіцыі сапага Г(ідра)-3, Бахмут, 3-га студзеня 2023-га года)