Ў ноч з 3 на 4 красавіка 2023 ракета С-300, нарэшце, трапіла ў базу палка Каліноўскага.Наш разлік ПТ…

Ў ноч з 3 на 4 красавіка 2023 ракета С-300, нарэшце, трапіла ў базу палка Каліноўскага.

Наш разлік ПТРК ужо тыдзень жыў у кінутым доме ў вёсцы Мінькіўка, што ў 3 км ад лініі фронту і ў 15 км ад Бахмута. Працавалі ў 2 кілометрах ад дома ў бок рускіх пазіцый.

6 красавіка мы заехалі на пашкоджаную базу.

Расейская ракета зруйнавала нежылы левы тарэц будынка.

З руінаў яшчэ падымалася струйка сізага дыму.

Цудам нікога з нашых нават не ацарапала.

Найбольшая матэрыяльная шкода была прынесена мінамётчыкам батальёна Волат – пад заваламі быў знішчаны іх аўтамабіль і пашкоджаны боекамплект – асобныя міны ляжалі сярод аскепкаў будынка. На іх карпусах былі ўмяціны, што рабіла іх выкарыстанне небяспечным.

Наша ПТРК-шная зброя (другі сапог, міланы, ракеты да іх, шведскія аднаразовыя гранатамёты АТ-4 і іншае) ляжалі цэлымі і непашкоджанымі на сваім месцы ў склепе пад будынкам.

Я зайшоў у будынак. На кухні я сустрэў Яна Беларуса, які ў той момант яшчэ знаходзіўся на базе, хаця штаб батальёна “Волат” пераехаў на новае месца.

Дзеля цікавасьці я наведаў наш пакой (ён знаходзяўся акурат насупраць кухні): шкло было выбіта, хліпенькі дзвярны праём з мясам вырваны ў месцы дзвярной зашчэпкі. Калі б у момант прылёта тут знаходзіліся людзі, то як мінімум яны атрымалі б кантузію і, магчыма, пашкоджанне ад аскепкаў выбітага шкла.

Апошні раз я быў на базе ў Канстанцінаўцы 7-га красавіка 2023. У той дзень мы перавезлі зброю падроздзела ПТРК на новае месца нашага квартэравання.

(На фота: 1) Наступствы траплення расейскай ракеты С-300 у базу палка Каліноўскага ў Канстанцінаўцы, 6 красавіка 2023
2) Пакой Куся, Бачы і Ваяра пасля разрыву расейскай ракеты, Канстанцінаўка, 6 красавіка 2023)